30 Июля 2010г., Пятница‚
English French German

О чём говорят в Верхнедвинском районе

 Знайшлася чаша Грааля?
Археолагі зазірнулі ў XI стагоддзе і выявілі сапраўдныя скарбы

Знайшлася чаша Грааля?

Археолагі зазірнулі ў XI стагоддзе і выявілі сапраўдныя скарбы

 

Пахаванні крывічоў каля вёскі Пагошча Браслаўскага раёна здзівілі нават гісторыкаў. Глухая мясціна, а тут раптам — “элітарны” могільнік. Менавіта так ахарактарызаваў пятнаццаць курганоў, пад якімі спачываюць воіны полацкага князя, Мікалай Плавінскі, загадчык аддзела археалогіі, нумізматыкі і зброі Нацыянальнага гістарычнага музея.
Спадар Плавінскі з 2005 года да сёлетняй восені кіраваў даследаваннямі могільніка і спярша лічыў яго даволі тыповым. Пакуль у зямлі не трапілася разная чаша. Яе палажылі памерламу ў капец, але што дзіўна — драўляная пасудзіна не згніла, а захавалася да нашага часу. Цяпер чаша — самае старажытнае з драўляных начынняў крывічоў, вядомых даследчыкам.
Кіраўнік раскопак лічыць, што знайшоў пахаванні прадстаўнікоў адміністрацыі полацкага князя, якія служылі на браслаўскай зямлі: “Калі б тут ляжалі мясцовыя жыхары, то сярод іх былі б нябожчыкі рознага ўзросту і полу, але перад намі выключна маладыя мужчыны, знатныя людзі, са зброяй”.
У адным кургане выяўлены астанкі збіральніка падаткаў. Пра гэта сведчаць шалі, гіркі і заходнееўрапейскія ды арабскія манеты, знойдзеныя ў магіле. Спадар Плавінскі датуе могільнік X — пачаткам XI стагоддзя. Загадкай пакуль што застаецца, як трапіў у адну з магіл бранзалет VII стагоддзя. Відаць, людзі тут жылі задоўга да ўзнікнення Полацкага княства.

Обсудить статью с другими читателями

 

 Live Journal  Добавить Вконтакте 
Отправить в: 
Код ссылки на статью

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Система Orphus
Всего 0 комментария:
Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
 Подписка на новости
Введите e-mail

 

Мультимедиа
Пн. Вт. Ср. Чт. Пт. Сб. Вс.

Все права принадлежат ОАО "Народная Газета" - © 2002-2010. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на "Народная Газета" - обязательна. Email: info@ng.by

 

Rating All.BY Рейтинг@Mail.ru